Пьяный за рулём — штраф и авария. О том, как утром в Ляховичском районе милиция задержала двух нетрезвых водителей

0 0

С 10 па 19 красавіка ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Цвярозы вадзіцель» на Ляхавіччыне праходзілі мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў па іх віне.

Пьяный за рулём - штраф и авария. О том, как утром в Ляховичском районе милиция задержала двух нетрезвых водителей

16 красавіка ў поле зроку супрацоўнікаў АДАІ парушальнікі ПДР трапілі ўжо з раніцы. Напачатку дзявятай гадзіны недалёка ад райцэнтра міліцыя спыніла пагрузчык, за рулём якога знаходзіўся ў нецвярозым стане ляхавічанін 1963 г. н. Алкатэстар у выдыхаемым мужчынам паветры паказаў да 0,8 праміле алкаголю. На парушальніка ПДР складзены пратакол па ч.1 арт. 18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з заканадаўствам, яму давядзецца заплаціць штраф 100 базавых велічынь і пазбавіцца права займацца пэўнай дзейнасцю на тры гады.

У гэты ж дзень супрацоўнікі АДАІ на аўтадарозе Асіповічы-Баранавічы, недалёка ад вёскі Адахаўшчына, спынілі вадзіцеля, які кіраваў аўтамабілем «Форд». За рулём знаходзіўся жыхар раёна 1972 г. н. У выдыхаемым мужчынай паветры прыбор паказаў больш за 0,8 праміле алкаголю. Аматар нецвярозай паездкі пазбавіцца правоў
на пяць гадоў, і яму давядзецца заплаціць штраф 200 БВ. Таксама ў пятніцу быў спынены і бяспраўнік.

З пачатку года супрацоўнікі АДАІ РАУС выявілі 962 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод іх 13 вадзіцеляў і 70 пешаходаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, спынена 38 бяспраўнікаў. ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў сёлета не зарэгістравана. У мінулым годзе адбыліся тры аварыі з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём пад градусам.

АДАІ нагадвае вадзіцелям пра неабходнасць захавання скораснага рэжыму і пра тое, што п’яны за рулём – патэнцыяльны забойца.

Фото: из открытых источников (иллюстрация)

Источник: onlinebrest.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.