Сан Саныч Салаўёў — жывы і недасягальны. Вечарына памяці мастака

0 0

Сан Саныч Салаўёў — жывы і недасягальны. Вечарына памяці мастака

«Сан Саныч» — так па-свойскі называлі знакамітага і самага ўплывовага Віцебскага мастака-авангардыста сябры і знаёмыя. У іх ліку былі: Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч і іншыя вядомыя беларусы. Вечарына яго памяці прайшла ў Віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва.

Напярэдадні свайго 90-годдзя Аляксандр Салаўёў падарыў гораду Віцебску і Цэнтру свае творы і унікальную бібліятэку. Сёння Віцебск мае прыкладна 12000 работ майстра.

Мы яшчэ не ацанілі ўнёсак Аляскандра Аляксандравіча Салаўёва ў сучаснае Беларускае мастацтва. Наперадзе ў нас вялікая і прыемная праца па сістэматызацыі і ўвекавечанні яго спадчыны.

Раней, кожны год перад Днём Перамогі сябры віншавалі Салаўёва асабіста. Першы год вечарына праходзіць без яго. 24 траўня 2021 года творцы не стала. Мастак тры месяцы не дажыў да свайго 95-годдзя.

Ён ваяваў і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і Айчыннай Вайны другой ступені. Франтавіку-партызану было цяжка размаўляць пра вайну. Гора і боль працінала сэрца мужнага чалавека. Вайна метафізічна прысутнічала ў яго творчасці. Чорны колер — характэрная рыса і вылучэнне каляровага ўвасаблення вобраза — візітная картка яго абстрактных твораў.

Мноства шчырых слоў прагучала ад яго сяброў: Валянціны Кірыллавай, Аляксандра Малея, Валянціны Ляховіч і іншых.

Яны адзначылі неацэнны ўнёсак мастака і Чалавека з вялікай літары ў творчую і мастацкую спадчыну Беларусі.

Сан Саныч Салаўёў — жывы і недасягальны. Вечарына памяці мастака

Таццяна Катовіч распавяла, што пачала шлях тэатральнага крытыка пад уплывам Салаўёва. Вечарыну вёў Алесь Замкоўскі — літаратурны кіраўнік Нацыянальнага Драматычнага Акадэмічнага Тэатра «Якуба Коласа». Салаўёў двадцаць гадоў адпрацаваў тут галоўным мастаком. Ён аформіў болей за 100 пастановак тэатра. У 2017 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Скарыны.

А мяне ў яго работах уражвае дакладнае спалучэнне пачуцця, вобраза і каляровага ўвасаблення. Абстрактная выява пасля некалькі імгненняў чароўным чынам становіцца абсалютна рэальнай.

Сан Саныч Салаўёў — жывы і недасягальны. Вечарына памяці мастака

Сан Саныч Салаўёў — жывы і недасягальны. Вечарына памяці мастака

Сан Саныч Салаўёў — жывы і недасягальны. Вечарына памяці мастака

Сан Саныч Салаўёў — жывы і недасягальны. Вечарына памяці мастака

А вы маяце магчымасць пазнаць свае пачуцці, калі наведаеце выставу «Дзяцінства маё залатое. Расстралянае» на Белабародава 5.

Источник

Оставьте ответ