«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

0 1

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Густ савецкага народа быў такі ж суровы і прамалінейны. У вялікіх гарадах канешне былі музеі і выставы праводзіліся. Але …

«Искусство принадлежит народу, — сказал Ленин Кларе Цеткин. «Оно должно уходить своими глубочайшими корнями в самую толщу широких трудящихся масс»

Вялікі павадыр і яго спадкаемцы, былі не ў сілах лічыць розныя там «ізмы» (экспрэсіянізм, футурызм, кубізм і інш) праяўленнем мастацкага генію»

Яны гэтага не разумелі і не адчувалі ніякай радасці.

А мастацтва, хоць «ты пагары», павінна ўсім несці радасць. І кропка.

 А масы што? Ніхто і не супраць быў далучыцца да ўзнёслага.

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Партызанская мадона. 1967 год

Таму ў кожнай хаце вісеў над ложкам кілімок з лебедзямі, ці аленем.А ў асабліва прасунутых — «Паляўнічыя на прывале», Васіля Пярова.

Мастацкія камбінаты штампавалі на тканіне рэпрадукцыі Пярова, Шышкіна, Крамскога, Васнецова, Рэпіна і іншых пралетарска зацверджаных «радасных» мастакоў».

І у нас дома была  «Алёнушка» Васнецова і «Паруснікі» Сымона дэ Ўлігера.

«Ісус Хрыстос» беларускага мастака Міхаіла Савіцкага

Гэты малюнак мама набыла ва ўнівермагу трохі пазней. Папяровы каляндар з партрэтам пад ікону Хрыста аўтарства М.Савіцкага. Мама наляпіла яго на шпалеры і ён гадоў з 10 упрыгожваў пакой пакуль зусім не здзёрся.

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Прыкладна ў 1985 годзе нас звазілі ў Мінск на выставу Міхаіла Савіцкага ў Мінскі Нацыянальны музей і Музей Вялікай Айчыннай вайны. Уражанні ад музея былі лягчэйшыя.

Тады я была шакірвана тапорнымі жанчынамі і мужчынамі з перасмыкнутымі тварамі. А Чарнобыльская тэма і ўвогуле балюча аддалася ў сэрцы. Я ўбачала гора, боль і смерць. Слова «мастацтва» неяк не падыходзіла да гэтага.

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Чыстыя сэрцам. 1996 год. Холст, масла.

Афіцыйнае Беларускае мастацва адзначае 100 гадоў са дня нараджэння народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага

Міхаіл Савіцкі нарадзіўся ў вёсцы Звінячы Аршанскага раёна 18 лютага 1922 года.

Ва ўзросце 20 гадоў удзельнічаў у баях за Севастопаль. Прайшоў канцлагеры Дзюсельдорфа, Бухенвальда і Дахау. Быў вызвалены амерыканцамі 9 красавіка 1945 года.

У 1951 годзе скончыў Мінскае Мастацкае вучылішча (настаўнікі В.К.Цвірко і В.В.Волкова) і ў 1957 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя  В.І.Сурыкава.  

Як усе мастакі вучыўся рэалізму і мастацтву, якое павінна радаваць пралетарыя. Але  радасць не вельмі атрымалася. Ён маляваў пралетарыят, але ж такім які ён быў – сумным, змучаным і суворым.

«Суровым стылем» мастацтвазнаўцы назвалі стыль савецкіх мастакоў 60-х гадоў

Гэта быў супраціў дэманстратыўна шчасліваму «сталінскаму» соцрэалізму.

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Яны дэманстравалі падкрэслена грубы вобраз савецкага чалавека, які прайшоў вайну і разруху. Яму не радуецца. Ён па-ранейшаму змагаецца за кавалак хлеба.

Савіцкі выбраў для сябе гэты стыль. І спачатку ён быў асаблівы. Болей лірычны ці чалавечы. І гэта была пазіцыя ,а ў астатнім Міхаіл Андрэевіч быў чалавекам свайго часу: жорсткі і нецярпімы, падпарадкаваны лініі партыі ў якую, дарэчы, умудрыўся не ўступіць. Стварыў творчую майстэрню акадэмічнага жывапісу, графікі і скульптуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якой і кіраваў да 1991 года.

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Чарнобыльская мадона. 1989 год. Холст, масла.

Многіх навучыў маляваць і дапамог, і столькім жа таленавітым мастакам папсаваў жыццё.

Ён быў акадэмічны мастак і сацыялістычны чыноўнік той эпохі. Быў народным дэпутатам СССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай СССР.

Кажуць, што не без яго ўплыву чыноўніца Віцебскага выканкама нажніцамі зразала працы Аляксандра Салаўева на выставе «Віцебскага квадрата».

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Сейбіт,1998 год. Холст. Масла.

Ды і «Квадрат» у 1987 годдзе стаў пратэстам афіцыйнаму Саюзу Мастакоў у якім Савіцкі быў вельмі ўплывовы.

В 1988 годзе Міхаіл Андрэевіч ўваходзіў у камісію па расследаванню савецкага злачынства ў Курапатах.

Памер ва ўзросце 88 гадоў. Урачыста пахаваны на Ўсходніх могілках Мінску.

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

На выставе ў гонар 100-годдзя ў Віцебскім мастацкім Музеі прадстаўлена 26 карцін Міхаіла Савіцкага

Юлія Кавалёва – супрацоcніца Музея гісторыі з Мінска, прадставіўшага творы:

«Для выставы на Радзіме мастака выбраны лепшыя творы розных гадоў, пачынаючы з эцюдаў 40-х да Чарнобыльскай тэмы 90-х».

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

41 Дзень Пабеды

Вось, што сказала пра Міхаіла Савіцкага мастацтвазнаўца Віцебскага музея Анастасія Папроцкая ў інтэрв’ю «Віцебскім вестям» (копія тэкста) :

– Михаил Савицкий – художник, призванный веком, талант масштабный, крупный. Он противопоставляет высокие мировоззренческие и моральные принципы разрушительным силам эпохи. Его произведения, доставляя эстетическое наслаждение, покоряя одухотворенностью образов, рождают чувство сопричастности с художником в борьбе за светлые идеалы, за счастье мирного бытия.

Искусство Савицкого признано и любимо народом, посетители выставок его работ неизменно выражают восторг и преклонение перед человеком, гражданином и творцом, чья удивительная судьба является примером для нынешних и грядущих поколений.

«Суровы стыль» Міхаіла Савіцкага ў Мастацкім музеі Віцебска

Старыя, 1996 год. Холст. Масла

Казённы афіцыёз. Здаецца, яму б спадабалася і такая адзнака і такі стыль. А я дазваляю сабе быць шчырай.  Савіцкі — не мой мастак.

Не люблю я такі прамалінейны гратэск, а  майстэрстве малюнка і акадэмічнага жывапісу я нічога не разумею.

Выбіраю сэрцам. І — гэта я не выбіраю.

А ў вас ёсць магчымасць наведаць выставу ў Мастацкім музеі Віцебска.

 

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.