В Ивацевичском районе трое нетрезвых водителей заплатят штраф — 5800 рублей каждый

0 4

В Ивацевичском районе трое нетрезвых водителей заплатят штраф - 5800 рублей каждый

1 сакавіка ўступілі ў сілу змяненні, якія прапісаны ў новым КаАП і тычацца аўталюбіцеляў. Адзін з самых рэзанансных пунктаў – узмацненне адказнасці ў адносінах да тых вадзіцеляў, хто дазваляе сабе сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення. Прадугледжана дыферэнцыяцыя пакарання ў залежнасці ад ступені ап’янення. Першы ўзровень – ад 0,3 да 0,8 праміле ўключна, другі – ад 0,8 праміле і вышэй. І пакаранні сталі значна больш сур’ёзныя.

Прайшло некалькі тыдняў. Ці напалохалі гэтыя змены вадзіцеляў Івацэвіччыны? З такім пытаннем супрацоўнік «ІВ» звярнуўся да Васіля Жура, начальніка АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

– Пакуль што не напалохалі. З пачатку сакавіка мы затрымалі пяцёра нецвярозых вадзіцеляў, у трох з іх, якія былі затрыманы ў Яглевічах, Целяханах і Івацэвічах, – больш за 0,8 праміле. Згодна з новым КаАП, для вадзіцеляў з такой ступенню ап’янення прадугледжаны штраф у 200 базавых велічынь і пяць гадоў пазбаўлення права на кіраванне аўто. Такім чынам, кожны з гэтых гора-вадзіцеляў павінен заплаціць штраф у памеры 5 800 рублёў. Цікава, што адзін з іх заплаціў гэтыя грошы адразу.

– Васіль Аляксеевіч, што яшчэ павінны ведаць вадзіцелі, хто дапускае думку аб магчымасці сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення?

– Пакаранне, як бачыце, стала больш жорсткім для таго, хто кіруе аўто на добрым падпітку. Раней было так: штраф ад 50 да 100 базавых велічынь незалежна ад ступені ап’янення і тры гады пазбаўлення права кіраваць машынай. Але і тым, хто мае ад 0,3 да 0,8 праміле, няма магчымасці для манеўру: сума фіксаваная – 100 базавых велічынь і тры гады без вадзіцельскага пасведчання. За перадачу права кіраваць аўто п’янаму – штраф ад 50 да 100 б. в. і пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на тры гады.

– Васіль Аляксеевіч, атрымліваецца, што пакаранні ўзмацняюцца, а сітуацыя не мяняецца?

– Гэта не так. За апошнія дзесяцігоддзі сітуацыя непрыкметна, але змянілася. Вось прыклад: у 2020 годзе інспектары ДАІ затрымалі ў Івацэвіцкім раёне 115 нецвярозых вадзіцеляў – і мы абураемся, што гэта многа, але ж, да прыкладу, у 2006 годзе іх было затрымана больш за 600 чалавек!.. Што казаць, калі наш легендарны інспектар ДАІ Алег Гацуковіч за адзін год затрымаў каля 400 такіх вадзіцеляў!.. У грамадстве з’явілася нецярпімасць да такіх людзей, дадайце комплекс мер па бяспецы, што ўкараняюцца штомесяц. 15-20 гадоў назад на дарогах раёна гінула 15-20 чалавек, а сёння – 2-4. Хаця і аўтамабіляў тады было менш.

– Толькі жорсткімі мерамі можам уздзейнічаць на сітуацыю?

– Не згодзен. Змены ў КаАП прадугледжваюць і сістэму папярэджанняў тым, хто здзейсніў першае парушэнне за год. Рухаецеся без святлоадбівальнага элемента ў цёмны час сутак? Вас інспектар толькі папярэдзіць, але прозвішча занясе ў базу дадзеных. І калі на працягу года вы зноў будзеце спынены без флікера – штраф. А раней маглі аштрафаваць адразу. І так па многіх пунктах Правілаў дарожнага руху. Не магу сказаць, што новы КаАП стаў больш жорсткім.

– На якія яшчэ пункты варта звярнуць увагу?

– Перавышэнне хуткасці, размова вадзіцеля па мабільным тэлефоне, рух без тэхагляду, парушэнне правіл манеўравання… Зразумейце, тут асабліва новага нічога няма, за гэта і раней штрафавалі. Проста выкарыстоўваецца больш «вузкая» градацыя, але калі вы з павагай ставіцеся да Правілаў, баяцца няма чаго. Адзіны новы пункт – падача гукавога сігналу ў месцы правядзенне масавага мерапрыемства. За гэта прадугледжана пакаранне – штраф да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання на тэрмін да года або без пазбаўлення.

Гутарыў Аляксандр ГОРБАЧ

Фото: из открытых источников (иллюстрация)

Источник: onlinebrest.by

Оставьте ответ