В Ивацевиском райне водитель «Фольксвагена» с 2,5 промилле алкоголя врезался в «Ниву»

0 1

В Ивацевиском райне водитель «Фольксвагена» с 2,5 промилле алкоголя врезался в «Ниву»

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 24 лютага ў першай палове дня ў в. Святая Воля. Вось як развіваліся падзеі: малады мясцовы мужчына 1996 г. н. на сваім «Фольксвагене» рухаўся па аўтадарозе. У спадарожным руху – аўтамабіль «Ніва», за рулём работніца сельгаспрадпрыемства ААТ «Святая Воля».

Вадзіцель «Фольксвагена» не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў «Ніву».

В Ивацевиском райне водитель «Фольксвагена» с 2,5 промилле алкоголя врезался в «Ниву»

У выніку сутыкнення абодва аўтамабілі вылецелі ў кювет і перакуліліся. На шчасце, цяжкіх траўмаў ніхто не атрымаў. Але медыцынскі агляд засведчыў: вадзіцель-мужчына аказаўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення – каля 2,5 праміле! Гэтая моцная ступень ап’янення. Ён патлумачыў тым, што ў гэты дзень працягнуў… святкаваць Дзень абаронцаў Айчыны. Як бачыце, гэты мужчына, замест таго, каб абараніць, ледзь не пазбавіў жыцця жанчыну… У любым выпадку, адказваць за свой учынак яму прыйдзецца па ўсёй строгасці закона.

Сяргей ТРАФІМЧЫК, дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

Фото: источника

Источник: onlinebrest.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.